Святлана Васілеўна Хоркіна
Святлана Васілеўна Хоркіна (нар. 19 студзеня 1979, Белгарад, РСФСР, СССР) — расійская гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў практыкаваннях на брусах (1996, 2000), 9-разовая чэмпіёнка свету, у тым ліку тройчы ў абсалютным першынстве і пяць разоў на практыкаваннях на брусах, і 13-разовая чэмпіёнка Еўропы (тройчы ў абсалютным першынстве). Заслужаны майстар спорту Расіі (1995).
Святлана Васілеўна Хоркіна | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзілася |
19 студзеня 1979[1] (46 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 164 см |
![]() |
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры, з 2007 года па 2011 год — дэпутат Дзяржаўнай думы РФ пятага склікання ад партыі «Адзіная Расія». З кастрычніка 2012 года — рэферэнт кантрольнага ўпраўлення справамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, з лютага 2016 года — першы намеснік начальніка ЦСКА (ФАУ МА РФ ЦСКА), палкоўнік (2018). Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 3 класа.
Зноскі
- ↑ Swetlana Chorkina // Brockhaus Enzyklopädie