Святлана Мікалаеўна Сямёнава

Святлана Мікалаеўна Сямёнава (нар. 29 ліпеня 1944, Южна-Курыльск, Сахалінская вобласць) — Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін г. Брэста. Член Рэспубліканскай асацыяцыі педагогаў-даследчыкаў.

Святлана Мікалаеўна Сямёнава
Дата нараджэння 29 ліпеня 1944(1944-07-29) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці настаўніца
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1972 годзе. Працавала настаўніцай матэматыкі ў Пугачоўскай васьмігадовай школе, з 1975 года — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы СШ № 1 г. Брэста, з 1985 года — дырэктарам СШ № 15 г. Брэста.

Па яе ініцыятыве ў 1990 годзе быў створаны першы ў Брэсцкай вобласці агульнаадукацыйны ліцэй, дырэктарам якога яна з’яўлялася да жніўня 2018 года. У 1994 годзе ліцэй прайшоў атэстацыю Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з адзнакай «выдатна».

Абіралася дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў (2003—2007), абласнога Савета дэпутатаў (2007—2014). У лістападзе 2017 годзе была абрана старшынёй праўлення дабрачыннага фонду «Брэст. 1000 гадоў», які аказваў дапамогу ў арганізацыі падрыхтоўчай кампаніі святкавання юбілею горада.

Узнагароды

правіць

Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2001). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2010), знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

За шматгадовую працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада С. М. Сямёнавай 5 жніўня 2014 года прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Пархутич, И. М. Семёнова Светлана Николаевна / И. М. Пархутич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019.С. 78.
  • Пархутич, И. М. Лицей № 1 имени А. С. Пушкина г. Бреста / И. М. Пархутич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019.С. 347.
  • Ковальская, О. Наш юбилей будет лучшим : [о создании благотворительного фонда «Брест. 1000 лет»; председатель правления С. Н. Семёнова] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2017. 23 ноября (№ 47). С. 4.
  • Директор лицея — в числе почётных граждан Бреста : [директору лицея № 1 им. А. С. Пушкина С. Н. Семёновой присвоено звание «Почётный гражданин города Бреста»] // Брестский курьер. 2014. 4 августа (№ 36). С. 32.

Спасылкі

правіць