Святое возера (возера, Чашніцкі раён)

Свято́е во́зера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, каля вёскі Слабодка.

Святое возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,12 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,45 км
Басейн
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Святое возера (Беларусь)
Святое возера
Святое возера
Святое возера (Віцебская вобласць)
Святое возера
Святое возера
Map

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны на поўдні і паўднёвым захадзе спадзістыя вышынёй да 6—10, астатнія схілы стромкія вышынёй да 20—25 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Каля паўднёва-ўсходняга берага возера забалочаная пойма шырынёй да 50 м.

Ручаём Святое злучана з Лукомскім возерам.

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 36, 56. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)