Святы Элігій
Святы Элігій (588, Францыя - 1 снежня 660, Нуаён, Францыя) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, біскуп Нуаёна (641-660).
Святы Элігій | |
---|---|
фр.: Éloi de Noyon | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 588 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 660 (72 гады) |
Месца смерці | |
Шануецца | Каталіцкая царква |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 1 снежня |
Падзвіжніцтва | біскуп |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святы патрон залатых і сярэбраных спраў майстроў, чаканшчыкаў; горада Балонні.
Дзень памяці ў Каталіцкай Царквы - 1 снежня.
Біяграфія
правіцьЭлігій нарадзіўся ў беднай сям'і. У юнацкім узросце навучаўся ювелірнай справе. Згодна з агіяграфічнымі крыніцамі Элігій вырабіў для франкскага караля Хлотара II 2 ювелірныя прадметы, пасля чаго Хлотар II прызначыў яго каралеўскім ювелірам і майстрам манетнага двара. Пры Дагаберце I Элігій быў скарбнікам каралеўскага двара. Акрамя гэтага ён выконваў дыпламатычныя функцыі пры адносінах паміж франкамі і бретонцами. Будучы каралеўскім ювелірам, Элигий надаваў немалы час дабрачыннай дзейнасці, фінансаваў пабудову каталіцкіх цэркваў, бальніц.
Пасля смерці Дагаберта I Элігій быў абраны біскупам гарадоў Нуаён (каля 641) і Турнэ, стаўшы тут пераемнікам памерлага святога Акарыя. 13 мая 641 года Элігій быў пасвечаны ў сан біскупа. У сваёй пастырскай дзейнасці займаўся прапаведніцтвам сярод мясцовых язычнікаў, засноўваў манастыры і будаваў царквы.
Элигий памёр 1 снежня 660 года. У 667 годзе мошчы Элігія былі змешчаныя ў кафедральным саборы Нуаёна яго пераемнікам святым Мамеленам.
Зноскі
Спасылкі
правіцьСвяты Элігій на Вікісховішчы |
- Catholic Encyclopedia (англ.)
- Індэкс святых (англ.)