Свячанскі сельсавет
Свяча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Свяча.
Свячанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бешанковіцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў (2004) |
Адміністрацыйны цэнтр | Свяча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[1]. 21 верасня 1987 года ў склад Драздоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Давыдкавічы, Забар’е, Лукашоўка, Сенькаўшчына, Слабодка і Стрыжава)[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Бешанковіцкага сельсавета[3].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Доўгае, Жахоўшчына, Заполле, Касарэўшчына, Ліцвякі, Новае Вадапоева, Папкі, Сасняны, Свяча, Старое Вадапоева, Чаўнышкі і Шышова.
Крыніцы
правіць- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.