«Свіны» грып (англ.: Swine flu) — умоўная назва захворвання людзей і жывёл, якое выклікаецца штамамі віруса грыпу. Назва шырока распаўсюджвалася ў СМІ напачатку 2009 году. Штамы, асацыяваныя з выбліскамі т.зв. «свінога грыпу» выяўлены сярод вірусаў грыпу сератыпа C і падтыпаў сератыпа А (А/H1N1, А/H1N2, А/H3N1, А/H3N2 і А/H2N3). Гэтыя штамы вядомыя пад агульнай назвай «вірус свінога грыпу». Свіны грып распаўсюджаны сярод хатніх свінняў у ЗША, Мексіцы, Канадзе, Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, Кеніі, мацерыковым Кітаі, Тайвані, Японіі і іншых краінах Азіі. Пры гэтым вірус можа цыркуляваць у асяроддзі людзей, птушак і інш. відаў; гэты працэс суправаджаецца яго мутацыямі.

Спасылкі правіць