Свірыдавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Свіры́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Свірыдавічы.

Свірыдавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Свірыдавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 верасня 2006
Насельніцтва
  • 1 085 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Адамаўскага і Яноўска-Гасцівельскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Ровенска-Слабадскога сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Калінін, Падроўнае і Ямпаль)[1]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Цешаў[2], у 1989 годзе — пасёлак Зорка[3]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Заспенскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў: вёскі Гасцівель, Казанаўка, Свірыдавічы, Ямпаль, Яноўка, пасёлкі Арол, Бяроза, Васток, Вішнёўка, Волга, Востраў, Вясёлы, Залессе, Калінін, Краснаселле, Лабкі, Падроўнае і Сокал.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня, 21 верасня і 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.