«Свіцязь-возера» — балада Тамаша Зана, напісаная ў 1820 годзе па матывах народнага падання.

Свіцязь-возера
Жанр балада
Аўтар Тамаш Зан
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1820

Сюжэт правіць

Балада пачынаецца з апісання начнога горада Свіцязь, жыхары якога адпачываюць пасля дзённага клопату. Прыгожай свіцязянцы Праксе сняцца кашмары і мучаюць трывожныя прадчуванні. Яна бачыць у сне, як жаніх Войцех забівае на скрыжаванні дарог купца дзеля таго, каб выканаць яе ўмову: яна згодзіцца пайсці з ім пад вянец толькі тады, як ён стане багатым. Па абуджэнні служанка супакойвае Праксу. Тым не менш, праз дзень да яе заходзіць Войцех і кажа, што знайшоў скарб і можа цяпер з ёю ажаніцца. Дзяўчына здагадваецца, што хлопец учыніў злачынства, але заплюшчвае на гэта вочы, хоць голас з неба папярэджвае маладых аб пакаранні. Многія гады праходзяць у шчасці і раскошы, аднак у прызначаны час на горад налятае бура, ён правальваецца пад зямлю з усімі свіцязянамі, а на яго месцы ўтвараецца аднайменнае возера.

Літаратура правіць

  • Цвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.
  • Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі,. — Мн., 1998. — С. 197. — 400 с.