Седэкія (іўр.: צִדְקִיָּהוּ) — сын Іасіі, апошні цар іўдзейскі (599—588 да н.э.), пры якім быў разбураны Іерусалім, а яго народ выведзены ў палон. Узведзены на царскі сталец Навухаданосарам II, ён вырашыў выкарыстаць саюз з Егіптам, каб сумеснымі дзеяннямі вызваліцца ад вавілонскага панавання. Калі аб гэтым даведаўся Навухаданосар, ён сам з'явіўся ў Іудзею, каб пакараць здрадзіўшага васала і аблажыў Іерусалім. Горад абараняўся на працягу больш трох гадоў і нават меў надзею на вызваленне, бо на дапамогу яму выступіў егіпецкі фараон. Але Навухаданосар разграміў егіпцян і лёс Іерусаліма быў вырашаны. Седэкія спрабаваў уцячы, але ў дарозе быў схоплены і прыведзены да Навухаданосара. Дзеці Седэкіі былі забіты ў прысутнасці бацькі, а яго самога асляпілі, закавалі ў кайданы і адвезлі ў Вавілон, дзе ён і памёр у цямніцы. Біблія паказвае яго адступнікам ад парад прарокаў, бо ён на працягу 11 гадоў свайго валадарства прытрымліваўся паганскага ідалапаклонства[3].