Сейду Яхая
Сейду Яхая (англ.: Seidu Yahaya; нар. 31 снежня 1989, Акра) — ганскі футбаліст, паўабаронца.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 снежня 1989[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Гана | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў прафесійную кар’еру ў ганскім клубе «Тэма Ют» у 2006 годзе. У сезоне 2008/09 на правах арэнды выступаў за грэчаскі клуб «Анагенісі» (Кардыца), дзе замацаваўся ў стартавым складзе, правёўшы 29 матчаў. Улетку 2009 года перайшоў у афінскі АЕК, гуляў за каманду ў Лізе Еўропы, аднак хутка страціў давер з боку трэнера Душана Баевіча, усяго правёўшы за клуб 5 матчаў у сезоне 2009/10.
У 2010 годзе перайшоў у «Макабі» з Хайфы, з якім у першым жа сезоне стаў чэмпіёнам краіны і дайшоў да фіналу Кубка Ізраіля. У чэрвені 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з румынскім клубам «Астра», з якім у сезоне 2013/14 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату і выйграў Кубак, а пазней удзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы. У чэрвені 2015 года стаў іграком малдаўскага «Шэрыфа», з якім адразу стаў уладальнікам Суперкубка Малдовы, а пазней двухразовым чэмпіёнам краіны. Улетку 2017 года пакінуў ціраспальскі клуб.
У лістападзе 2017 года быў на праглядзе ў мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[2]. У складзе беларускай каманды стаў трывалым іграком стартавага складу.
У студзені 2019 года было абвешчана аб пераходзе Ятая ў клуб «Аль-Фейха» з Саудаўскай Аравіі[3]. Аднак, паўабаронца паспеў згуляць на новую каманду ў трох мачтах, пасля чаго ў лютым услед за галоўным трэнерам Славалюбам Мусліным пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў мінскае «Дынама»[4]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у красавіку стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных, з чэрвеня вярнуў месца ў аснове. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[5].
У студзені 2020 года далучыўся да латвійскага клуба «Ліепая»[6]. Пакінуў «Ліепаю» па заканчэнні сезона 2020.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Грэцыі: 2009/10
- Чэмпіён Ізраіля: 2010/11
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі: 2013/14
- Уладальнік Кубка Румыніі: 2014
- Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2014
- Чэмпіён Малдовы (2): 2015/16, 2016/17
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2017
- Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2015
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Латвіі: 2020
Зноскі
- ↑ Seidu Yahaya // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ганец Сейду Яхая стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Саудовский клуб Аль-Фейха" объявил о подписании контракт с Яхая
- ↑ Минское "Динамо" сообщило о возвращении Яхая
- ↑ Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское "Динамо"
- ↑ Экс-хавбек минского "Динамо" Яхая перешел в латвийский клуб