Сейненскае паўстанне

Сейненскае паўстанне - (польск.: Powstanie sejneńskie, літ.: Seinų sukilimas) польскае паўстанне ў этнічна змяшанай зоне ў наваколіцах горада Сейны (літ.: Seinai) супраць літоўскіх уладаў у жніўні 1919, калі нямецкія войскі, якія займалі тэрыторыю падчас Першай сусветнай вайны, адступілі з раёна і адміністрацыйнае кіраванне было перададзена літоўцам. Спрабуючы прадухіліць узброены канфлікт паміж Польшчай і Літвой, Антанта прапанавала дэмаркацыйную лінію, вядомую як Лінія Фоша. Згодна з лініяй Фоша шмат спрэчных тэрыторый Сувалкіі пераходзілі пад уладу Польшчы з вывадам літоўскага войска з гэтых тэрыторый. Літоўцы адступілі з некаторых абласцей, але адмовіліся пакінуць Сейны. Польскія нерэгулярныя войскі пачалі паўстанне 23 жніўня 1919[5] і неўзабаве атрымалі падтрымку ад рэгулярнага польскага войска. Пасля некалькіх сутычак, польскія войскі захапілі Сейны і літоўцы адступілі за лінію Фоша.Паўстанне не вырашыла памежны канфлікт паміж Польшчай і Літвой на этнічна змешанай Сувальшчыне. Абодва бакі выкарыстоўвалі адзін супраць аднаго рэпрэсіўныя меры.[6] Канфлікт ўзмацніўся ў 1920 годзе падчас польска-літоўскай вайны. Сейны пераходзілі то да Польшчы, то да Літвы пакуль у кастрычніку 1920 не было падпісана Сувальскае пагадненне, якое пакінула Сейны на польскім баку. Паўстанне падарвала планы польскага лідара Юзэфа Пілсудскага, які планаваў дзяржаўны пераварот у Літве, каб замяніць літоўскі ўрад на прапольскі кабінет, які пагодзіцца на саюз з Польшчай (прапанаванае Міжмор’е). Дзяржаўны пераварот быў прадухілены. Сейны Паўстанне заахвоціла літоўскую інтэлігенцыю актывізаваць расследаванне польскай дзейнасці ў Літве. Ваенныя дзеянні ў Сейнах сталі кропкай напружання ў польска-літоўскіх міжваенных адносінах.

Сейненскае паўстанне
Лейтэнант Адам Рудніцкі, кіраўнік Сейненскага паўстання разам са сваімі прыхільнікамі. Жнівень 1919.
Лейтэнант Адам Рудніцкі, кіраўнік Сейненскага паўстання разам са сваімі прыхільнікамі. Жнівень 1919.
Дата 22 жніўня – 7 верасня, 1919
Месца Сувальшчына
Вынік літоўцы адкінутыя за лінію Фоша; Польшча захапіла Сейны
Праціўнікі
Польшча Польская ваенная арганізацыя (PMO)
Польшча 41-ы пяхотны полк
Літва літоўскае кіраўніцтва Сейнаў
Літва 1-ы рэзервовы батальён
Камандуючыя
Адам Рудніцкі
Мечыслаў Мацкевіч
Казіс Ладзіга
Сілы бакоў
900[1]-1,200[2] добраахвотнікі PMO
800 жаўнераў рэгулярнай арміі[3]
900 жаўнераў рэгулярнай арміі[3] 300 добраахвотнікаў[4]
Страты
37 загінулых
70 параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У рэшце рэшт, Польшча і Літва дамовіліся аб новай мяжы, якая пакідала Сейны на польскім баку. Польска-літоўская мяжа ў Сувальшчыне захавалася з тых часоў (за выключэннем перыяду Другой сусветнай вайны).

Крыніцы правіць

  1. Buchowski, Stanisław. "Powstanie Sejneńskie 23-28 sierpnia 1919 roku" (in Polish). Gimnazjum Nr. 1 w Sejnach. Retrieved 2007-09-27.
  2. Mańczuk, Tadeusz (2001). "Z Orłem przeciw Pogoni. Powstanie sejneńskie 1919". Mówią Wieki (in Polish). Retrieved 2007-09-27.
  3. а б Lesčius (2004), p. 276
  4. Lesčius (2004), p. 275
  5. Senn (1975), p. 158
  6. Buchowski, Krzysztof (2003). "Polish-Lithuanian Relations in Seinai Region at the Turn of the Nineteenth and Twentieth Centuries". The Chronicle of Lithuanian Catholic Academy of Sciences 2 (XXIII). Archived from the original on 2007-09-27.