Сексапільнасць
Сексапільнасць (ад англ.: sex appeal[1]) — сексуальная прывабнасць, спецыфічныя манера паводзінаў, накіраваная на прыцягненне ўвагі і ўзнікненне сексуальных фантазій. Доўгі час адносілася пераважна да жаночага полу, аднак у цяперашні час, у сувязі з развіццём грамадства, стала ўласцівая і мужчынам.
Апісанне
правіцьСексуальныя атрыбуты чалавека звычайна дзеляцца на дынамічныя (перыядычныя) і сталыя. Да пастаянных традыцыйна адносяць прывабныя знешнія дадзеныя, а да дынамічных - сексуальныя паводзіны, накіраванае на спакушэнне партнёра.
Чалавек можа як выглядаць сексапільнай пастаянна, так і перыядычна дадаваць адпаведныя элементы паводзін.
У цяперашніх сродках масавай інфармацыі сексапільнасць часта блытаюць з сексуальнасцю, хоць гэта розныя паняцці.
Літаратура
правіць- Kate Botting, Douglas Botting: Sex appeal: the art and science of sexual attraction, St. Martins Press, 1996, ISBN 0-312-14412-1
- Steven Heller: Sex appeal: the art of allure in graphic and advertising design, Allworth Press, 2000, ISBN 1-58115-048-2
- Ansgar Rank, Dietlinde Rank: Sexappeal, Walter-Verlag, 1996, ISBN 3-530-30013-6
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.361