Сергій (Ларын)

Епіскап Сергій (свецкае імя: Сяргей Іванавіч Ларын; 24 сакавіка 1908, Санкт-Пецярбург — 12 верасня 1967, Пушкіна, Маскоўская вобласць) — праваслаўны дзеяч, архіепіскап.

Сергій (Ларын)
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Сяргей Іванавіч Ларын
Нараджэнне 11 (24) сакавіка 1908
Смерць 12 верасня 1967(1967-09-12) (59 гадоў)
Пахаванне

БіяграфіяПравіць

З 1923 года па 1925 год служыў псаломшчыкам у петраградскіх абнаўленчых храмах. Рукапаложаны ў дыякана ў 1926 годзе. У 1930 годзе скончыў Ленінградскі абнаўленчы багаслоўскі інстытут. У тым жа годзе рукапаложаны ў сан іерэя (абнаўленчага). Пастрыжаны ў манаства ў 1933 годзе пасля разводу з жонкай, прыняты ў лік браціі Ціхвінскага абнаўленчага манастыра ў сане іераманаха.

Арыштаваны органамі АДПУ ў снежні 1933 года, асуджаны на 3 гады ППЛ умоўна. З 1934 года па 1935 год настаяцель Петрапаўлаўскай абнаўленчай царквы горада Волхаўстрой Ленінградскай вобласці, Панцеляймонаўскай царквы горада Ленінграда.

У 1935 годзе паўторна арыштаваны, асуджаны на 3 гады ППЛ. Датэрмінова вызвалены ў 1937 годзе. У 1938 годзе рукапаложаны ў сан архімандрыта. З 1937 года служыў у маскоўскіх абнаўленчых храмах. З 1941 года па 1943 год абнаўленчы епіскап Звянігарадскі, вікарый Маскоўскай епархіі. З мая па снежань 1943 года займаў Ташкенцкую абнаўленчую кафедру.

27 снежня 1943 года праз чын пакаяння прыняты ў РПЦ. У 1944 годзе рукапаложаны ў епіскапа Кіраваградскага, вікарыя Адэскай епархіі. Узнагароджаны медалём «За абарону Масквы». З 1947 года па 1949 год займаў Растоўскую кафедру, з 1949 года па 1950 год — Жытомірскую. З 1950 года па 1951 год епіскап Гродзенскі і Брэсцкі. З 1952 года па 1961 год займаў па чарзе Тульскую, Астраханскую, Омскую кафедры. У красавіку 1961 года рукапаложаны ў архіепіскапа. З 1962 года па 1964 год архіепіскап Берлінскі і Сярэднееўрапейскі, экзарх Сярэдняй Еўропы. У 1965 годзе часовы кіраўнік Валагодскай епархіі. Памёр 1967 годзе, пахаваны ў пасёлку Клязьма Маскоўскай вобласці[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Новомученики, исповедники, за Христа пострадавшие в годы гонений на Русскую Православную Церковь в XX в. База дадзеных [Электронны рэсурс], на http://www.pstbi.ru