Сернаводскі раён

муніцыпальны раён у Чачні, Расія

Сернаводскі раён (руск.: Серноводский район, чач.: Эна-Хишкан кӀошт; да 2019 года — Сунжанскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Чачэнскай Рэспублікі.

Сернаводскі раён
чач.: Эна-Хишкан кӀошт
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1920
Насельніцтва
  • 22 973 чал. (1 студзеня 2018)[3][4]
Плошча
  • 349,23 км²[2]
Сернаводскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 87154
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Сернаводскае.

Геаграфія правіць

Раён знаходзіцца на захадзе Чачэнскай Рэспублікі і выцягнуты ў мерыдыянальным напрамку. Мяжуе на поўначы — з Грозненскім раёнам, на поўдні і ўсходзе — з Ачхой-Мартанаўскім раёнам, на захадзе — з Сунжанскім раёнам Інгушэціі. Плошча раёна — 358,17 км².

Размяшчэнне — ля паўднёвага падножжа Сунжанскага хрыбта, які з’яўляецца часткай Церска-Сунжанскага масіва, праз раён працякаюць рэкі Сунжа і Аса. Нягледзячы на невялікую плошчу, клімат, расліннасць і глебы тут адрозніваюцца разнастайнасцю, бо тэрыторыя раёна дзеліцца на дзве розныя прыродныя зоны — перадгорную і раўнінную. Большасць глеб лугава-чарназёмныя, лясны масіў складае 91,18 км², на раўніне, у асноўным, рознатраўна-зёлкавыя лугі і пашы. Значныя вяршыні — гара Сернаводская (583,2 м) і курган Галоўны (316,9 м).

Па тэрыторыі раёна праходзіць хрыбет Ердые.

Зноскі