Ачхой-Мартанаўскі раён

муніцыпальны раён у Чачні, Расія

Ачхой-Мартанаўскі раён (руск.: Ачхо́й-Марта́новский райо́н, чач.: Тӏехьа-Мартанан кӀошт) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Чачэнскай Рэспублікі.

Ачхой-Мартанаўскі раён
чач.: ТӀехьа-Мартанан кӀошт
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1935
Насельніцтва
  • 87 896 чал. (1 студзеня 2018)[4]
Плошча
  • 1 225,25 км²[2]
Вышыня
над узроўнем мора
574 м
Ачхой-Мартанаўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00 і MSD
Тэлефонны код 87142
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — горад Ачхой-Мартан (да 2023 года — сяло).

Геаграфія правіць

Раён знаходзіцца на захадзе Чачэнскай Рэспублікі і выцягнуты ў мерыдыянальным напрамку. Мяжуе на захадзе з Сернаводскім раёнам, на поўначы — з Грозненскім раёнам, на ўсходзе — з Урус-Мартанаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе — з Ітум-Калінскім раёнам Чачні, на паўднёвым захадзе — з Сунжанскім і Джэйрахскім раёнамі Рэспублікі Інгушэціі. Плошча раёна са студзеня 2020 года — 753,21 км² (паводле даных на канец 2018 года — 1152,83 км²), 1 студзеня 2020 года плошча скарацілася ў сувязі з перадачай Бамуцкага сельскага паселішча ў Сернаводскі раён і частка ненаселенай тэрыторыі Стара-Ачхойскага сельскага паселішча перадаецца ва Урус-Мартанаўскі і Шатойскі раёны.

Раён размешчаны ў перадгор’ях Вялікага Каўказскага хрыбта, праз тэрыторыю раёна працягнуліся два з трох асноўных хрыбтоў Прадкаўказзя — Лясісты і Скалісты; на поўнач раёна заходзіць невялікі Сунжанскі хрыбет, на поўдні — хрыбет Мордлам. Найбуйнейшыя горы — Ахчынкорт, Барзонці (2511), Базгенты (1540,0), Даргакорт, Мордлам, Балой-Лам (2029,9) Хайхі (2162,8), Ханц-Бала-Корт (790,2), Хахалгі (3031) Чал-Гамі-Корт (760,7). Асноўныя рэкі — Аса, Ачху, Валярык, Нетхой, Сунжа, Фартанга і Шалажа; ёсць азёры — Галанчож, Гехі-Ам.

Зноскі