Сквер па вуліцы Мянжынскага (Магілёў)

сквер у Магілёве

Сквер па вуліцы Мянжынскага — сквер-бульвар у Магілёве, размешчаны ўздоўж вуліцы Мянжынскага. Плошча складае 1,6 га[1].

Сквер па вуліцы Мянжынскага?
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Размяшчэнне
53°53′43″ пн. ш. 30°18′55″ у. д.HGЯO
Map

У канцы верасня 2018 года Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва, разглядаючы зварот грамадзян з просьбай аб прысваенні найменняў паркам горада[2], прапанавала надаць зялёнай зоне ўздоўж вуліцы Мянжынскага ў граніцах вуліц Іжэўскай і Прамысловай назву «сквер Малое Завалле». Назва прапанавана па гістарычнай назве вуліцы Мянжынскага, якая праходзіла за былым Палявым валам — трэцім кольцам гарадскіх умацаванняў горада[3]. Назва дагэтуль афіцыйна не зацверджана.

Зноскі

  1. Скверы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. Зялёным зонам Магілёва - назвы з гістарычным абліччам.
  3. Общественные обсуждения по названиям скверов и парков Могилёва начнутся 3 октября 27.09.2018 Архівавана 10 мая 2019.

Спасылкі правіць