Адкрыць галоўнае меню
План Магілёва ў канцы XVII ст.

Палявы (Дальні, Кругавы) вал — земляны вал з бастыёнамі, знешні трэці абарончы пояс старажытнага Магілёва.

Амаль уся лінія ўмацаванняў Палявога вала была збудавана ў перыяд з 1609 па 1633 г. Аднак, некаторыя брамы былі пабудаваны пазней (напрыклад, Шклоўская, пабудаваная ў 1682 годзе). Разам з першым, Замкавым валам, і другім, Блізкім валам, складаў развітую абарончую сістэму ўмацаванняў горада. Знешне, паводле меркавання сучаснікаў, гэта быў «велічэзны, навалены накшталт сцяны насып». Працягласць складала 2461 сажань (каля 5242 метраў) вакол так званага Новага горада. Пачынаючы з 1682 года, Палявы вал згадваецца ў дакументах ужо пад назвай Кругавы вал, з прычыны таго, што знешні пояс умацаванняў да таго часу ўяўляў сабой замкнёнае кольца. Існаваў да першай паловы XIX стагоддзя.

Праходзіў ад Дняпра па сучасных вул. Завадской, завулку Глінкі, уздоўж вул. Леванеўскага, праз вуліцы Струшня і Лазарэнкі, па 2-м Кавальскім і Горным завулкам да правага берага ракі Дубравенкі, далей уздоўж вул. Яцына, праз вул. Першамайскую, па вул. Лепяшынскага (у раёне Камсамольскага сквера) і сканчаўся каля яра Дзебры каля так зв. Машэкаўскай гары.

Меў 8 уязных брам: Курдзянеўскую, Ледзвяеўскую, Шклоўскую, Віленскую, Уструшненскую, Трыснёнскую, Быхаўскую, Папінскую (не захаваліся).

ЛітаратураПравіць

  • Полевой вал // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

СпасылкіПравіць