Склавены, Склавіны — старажытнаславянскі народ, узгаданы гоцкім гісторыкам Іарданам (6 ст.) і візантыйскім гісторыкам Пракопіем Кесарыйскім у працы «Вайна з готамі» (6 ст.).

Паводле Іардана, склавены жылі ў раёне ад Мурсіянскага возера да Днястра і Віслы. Разам з антамі, паходзілі ад венедаў. Паводле Пракопія, склавены і анты выводзіліся не ад венедаў, а ад варвараў «спораў» («рассеянных па паселішчах»). Від іх у Пракопія апісваецца так: «…Вельмі высокага росту і велізарнай моцы. Колер скуры і валасоў у іх вельмі белы або залацісты…». Склавены і анты Пракопія жылі ў народапраўстве, прызнавалі валадаром на ўсімі аднаго бога, «творцу маланак». У бітве яны не надзявалі брані, а біліся толькі з дроцікамі і шчытамі.

Склавены займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй. У саюзе з іншымі славянскімі плямёнамі вялі войны супраць Візантыйскай імперыі і качэўнікаў. Разам з антамі засялялі Балканскі паўвостраў у VI—VII ст., у т.л. тэрыторыі сучасных Балгарыі, Славакіі, Паўночнай Грэцыі.

Літаратура

правіць
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.. С.29.
  • Рассадзін C. Землі амаль невядомыя: Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў. Мн., Полымя, 1996. ISBN 5-345-00758-6