Сколіўскія Бяскіды

Сколіўскія Бяскіды (укр.: Сколівські Бескиди) — частка горнага масіву Усходніх Бяскідаў на тэрыторыі Львоўскай, часткова Івана-Франкоўскай абласцей. Назву масіў атрымаў ад размешчанага побач горада Сколэ. Найвышэйшы пункт масіву — гара Парашка (1268,5 м).

Сколіўскія Бяскіды
Сколіўскія Бяскіды каля горада Сколэ
Сколіўскія Бяскіды каля горада Сколэ
Краіна
РэгіёныЛьвоўская вобласць, Івана-Франкоўская вобласць
Найвышэйшая вяршыняПарашка 
Вышыня1268,5 м 
Сколіўскія Бяскіды (Украіна)
Сколіўскія Бяскіды
Сколіўскія Бяскіды (Львоўская вобласць)
Сколіўскія Бяскіды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будова правіць

Масіў Сколіўскіх Бяскідаў складзены ў асноўным з флішу. У рэльефе пераважаюць паралельныя асіметрычныя хрыбты з вяршынямі Парашка, Высокі Верх, Магура, Трасцян і г. д.

Прырода правіць

У лясным покрыве дамінуюць ялова-піхтавыя лясы, пашыраюцца плошчы другасных лугоў, на верхнім ярусе гор захаваліся фрагменты карэнных субальпійскіх лугоў. Рачныя даліны тэрасаваныя, даліны большай часткай разараныя.

На тэрыторыі Сколіўскіх Бяскідаў у 1999 годзе створаны Нацыянальны прыродны парк «Сколіўскія Бяскіды».

Сколіўскія Бяскіды з’яўляюцца раёнам пешаходнага, воднага і лыжнага турызму.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Ред. О. М. Маринич. — К. : «Українська Радянська Енциклопедія» імя М. П. Бажана, 1989 — ISBN 5-88500-015-8

Спасылкі правіць