Скронь
Скронь (скроневая вобласць, лац.: Regio temporalis) — парная анатамічная вобласць галавы чалавека паміж вухам і ілбом, абмежаваная спераду, зверху і ззаду верхняй скроневай лініяй цемянной косткі (месца прымацавання скроневай фасцыі), знізу — скулавай дугой. Мяжой скроневай вобласці з вачніцай з’яўляюцца лобны адростак скулавай косці і скулавы атожылак лобнай косткі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Temple_%28anatomy%29_%28PSF%29.svg/180px-Temple_%28anatomy%29_%28PSF%29.svg.png)
Межы скроневай вобласці адпавядаюць контурам скроневай мышцы, якія можна вызначыць пры сцісканні зубоў.
Скура скроневай вобласці тонкая, у большай ступені ў яе пярэднім аддзеле; падскурная абалоніна друзлая. У заднім аддзеле скроневай вобласці ёсць валасяное покрыва.