Скупе
Скупе — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 11,8 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Боркі. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).
Скупе | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Возера старычнага тыпу. Злучана вузкай пратокай на паўночным усходзе з невялікім старычным возерам. Мясцовасць нізінная, месцамі балоцістая, часткова пад хмызняком. Пад час будаўніцтва моста праз Прыпяць у канцы 1980-х гг. было перасыпана ахоўнай дамбай і падзелена на дзве часткі.
Спасылкі правіць