Славамір Іванюк (польск.: Sławomir Iwaniuk; нар. 1962, г. Бельск Падляскі[2]) — дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы.

Славамір Іванюк
Дата нараджэння 1962[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у маі 1981 года Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім. Атрымаў ступень магістра гісторыі па спецыяльнасці архівазнаўства на факультэце гуманітарных навук Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне[2].

З 1986 года працуе ў Дзяржаўным архіве ў Беластоку, дзе кіруе Аддзелам па наглядзе за нарошчваннем архіўных фондаў[2].

З моманту стварэння ў 1994 г. Беларускага гістарычнага таварыства з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам гэтай арганізацыі[2].

З 1990 г. — член рэдакцыйнай калегіі штомесячніка «Czasopis». У 2013 годзе ўвайшоў у склад Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцяў, прадстаўляючы беларускую меншасць[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе гісторыю Падляшша (Беласточчына), аўтар ці сааўтар чатырох крыніц, сааўтар кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша» (польск.: Historia Belarusów Podlasie, 2016) і аўтар некалькіх навуковых артыкулаў[2].

Зноскі

Спасылкі правіць