Славянская (гасцініца)

гасцініца ў Мінску

«Славя́нская» — гасцініца ў Мінску, размешчаная па адрасе вул. Нарачанская, 6. Гасцініца мае катэгорыю «3 зоркі». Адкрыта ў 2014 годзе[1].

«Славянская»
Гасцініца «Славянская».jpg
Краіна
Месцазнаходжанне
Прызначэнне гасцініца
Адкрыццё 2014
Колькасць паверхаў 15
Архітэктар Аляксандр Іосіфавіч Корбут, Д. Касьяненка[d], Кястуціс Пямпе[d] і Румуальдас Кірдуліс[d]
Сайт slavyanskaya-minsk.by

Аўтары праекта архітэктары Аляксандр Корбут і Д. Касьяненка[2] з «Творчай майстэрні архітэктара Корбута А. І.» сумесна з літоўскімі архітэктарамі Кястуцісам Пямпе(літ.) бел. і Румуальдасам Кірдулісам (літ.: Rumualdas Kirdulis)[3]. Праект гасцініцы атрымаў малы Гран-пры на Нацыянальным фестывалі архітэктуры «Мінск-2011»[4].

АпісаннеПравіць

Гасцініца мае 15 паверхаў, на якіх размешчаны 126 нумароў, якія могуць размясціць да 250 чалавек. Да паслуг гасцей двухмесныя нумары катэгорыі Твін, Дабл, Люкс і 2 нумары для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама ў гасцініцы маюцца рэстаран еўрапейскай і нацыянальнай кухні на 100 пасадачных месцаў з магчымасцю абслугоўвання ў нумарах, канферэнц-зала на 60 чал. і дзве залы для перамоў на 30 і 15 чал., магазін, крама тавараў нацыянальнай тэматыкі, салон прыгажосці[1].

Каля гасцініцы размешчана адкрытая паркоўка на 102 машынамесцы, таксама маецца платная крытая двухпавярховая стаянка[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць