Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага — музей горада Слоніма.
Упершыню музей адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў 20 верасня 1929 года. Яго экспазіцыя і фонды ўключалі ў сябе 5 тысяч экспанатаў. У 1957 годзе музей атрымаў двухпавярховы будынак на плошчы Леніна дом № 1, дзе знаходзіцца і сёння. За час свайго пасляваеннага існавання тры разы перабудоўвалася экспазіцыя музея. Цяперашняя плошча складае больш за 400 м². У трох экспазіцыйных залах размешчаны аддзел прыроды, у шасці — аддзелы гісторыі ад старажытных часоў да сучаснасці. Установа мае 2 выставачных залы: у будынку музея (36 м²) і ў вёсцы Жыровічы (270 м²). Штогод музей наведваюць больш за 30 000 чалавек.
ФондПравіць
Агульны музейны фонд уключае ў сябе больш за 23000 экспанатаў, сярод якіх ёсць вельмі рэдкія і ўнікальныя. Да рэдкіх і найбольш цікавых экспанатаў адносяцца: слонімскі ідал, калекцыя манет 16—19 стагоддзяў, у тым ліку скарб манет ВКЛ 16—18 стст., Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года (выданне 1647 года ў перакладзе на польскую мову), бронзавы бюст Напалеона, выкананы ў Парыжы ў 1885 годзе, каляровы план Слоніма 1825 года, планы асобных маёнткаў 18—19 стст., калекцыя дакументаў і старажытных рукапісаў 16—19 стст.