Служба парадку (нацысцкая Германія)
Служба парадку[1] (ням.: Ordnungsdienst, скар. «OD») — разнавіднасць падраздзяленняў дапаможнай паліцыі Трэцяга рэйха, так званых, «хіві», якія дзейнічалі на акупаваных тэрыторыях СССР у тылавым раёне групы армій «Цэнтр» на ўсходзе Беларусі, у Смаленскай і Бранскай абласцях, сфармаваных з мясцовага грамадзянскага насельніцтва, у асноўным, з ліку беларускіх нацыяналістаў, а таксама ваеннапалонных савецкіх грамадзян і эмігрантаў беларускага паходжання[2][3].
У групе арміі «Поўнач» атрады «хіві» былі вядомыя як «мясцовыя баявыя злучэнні» (ням.: Einwohnerkampfverbände), а ў групе арміі «Поўдзень» як «дапаможныя ахоўныя часці» (ням.: Hilfswachmannschaften)[3].
Галоўнымі арганізатарамі мабільных атрадаў Службы парадку, якія дзейнічалі ў тылавым раёне групы армій «Цэнтр», сталі эмігранты Д. Касмовіч і М. Вітушка[2].
У мэтах прыцягнення насельніцтва да антыпартызанскай барацьбы выкарыстоўваліся такія меры, як вызваленне ад павіннасцяў і падаткаў, забарона рэквізіцый. З мясцовых былі арганізаваны конныя і пешыя атрады па 100—150 чалавек, камандзірамі якіх прызначаліся афіцэры, спецыяльна вызваленыя з лагераў ваеннапалонных. Паступова фармавалася сістэма аховы важных аб’ектаў, стваралася сістэма паліцэйскіх батальёнаў[2].
Заўвагі правіць
- ↑ Дробязко С., Каращук А.. Восточные добровольцы в вермахте, полиции и СС(недаступная спасылка). Военно-историческая серия «Солдатъ». // Сайт gariga.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 16 студзеня 2009.
- ↑ а б в Беларуская Полиция и охранные части SchuMa // Сайт «Axis Freiwillige» (bka-roa.chat.ru) (Праверана 16 снежня 2012) . Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2013. Праверана 16 снежня 2012.
- ↑ а б Hilfspolizei. Вспомогательная полиция в зоне военного управления . // Сайт «Axis Freiwillige» (bka-roa.chat.ru). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2001. Праверана 16 снежня 2012.
Спасылкі правіць
- Отрывок из книги Восточные добровольцы в вермахте, полиции и СС Архівавана 5 чэрвеня 2012.
- Статья Вспомогательная полиция на bka-roa.chat.ru