Слуцкая халодная сінагога

Слуцкая халодная сінагога ці Мураваная сінагога на Школішчы — колішняе іўдзейскае сакральнае збудаванне ў горадзе Слуцку, Мінскай вобласці.

Сакральнае збудаванне
Слуцкая халодная сінагога
Якаў Кругер. Халодная сінагога ў Слуцку
Якаў Кругер. Халодная сінагога ў Слуцку
53°01′47″ пн. ш. 27°32′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слуцк
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Дата скасавання 1943
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 

Першыя згадкі пра яўрэяў у Слуцку адносяцца да другой паловы XVI стагоддзя. На пачатку ХVIII стагоддзя была афіцыйна заснавана слуцкая абшчына.

Мураваную сінагогу называлі халоднай, яна была ўзведзена пад канец XVIII стагоддзя коштам багатага купецкага роду Ізерлісаў: Абрама і яго сына Еўны.

Пасля рэвалюцыі сінагога была закрыта і да вайны ў ёй дзейнічала гарадская хлебапякарня.

У лютым 1943 года тэрыторыя забудовы Школішча, на тэрыторыі якога нямецкія захопнікі стварылі гета, была зруйнавана падчас карнай аперацыі разам з сінагогай.

Архітэктура правіць

 
 
Інтэр’ер халоднай сінагогі (1921), малюнак Я. Кругера

У плане мела выгляд прамавугольніка, пакрываў будынак двухсхільны дах. Шырокія тарцовыя сцены галоўнага і тыльнага фасадаў завяршалі фігурныя трохлопасцевыя франтоны. Пасярэдзіне франтона галоўнага фасада мелася круглае акно (люкарна), на франтоне тыльнага фасада — тры меншыя круглыя вокны і шырокая арачная ніша над імі. Па версе сцен праходзіў прафіляваны карніз. Будынак, акрамя галоўнага фасада, па перыметры абкружала невысокая крытая прыбудова з прамавугольнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі. Там размяшчаліся крамы і навучальныя класы. Сцены асноўнага аб’ёму вышэй прыбудовы праразалі выцягнутыя ўгару лучковыя аконныя праёмы. Галоўны фасад з уваходам пасярэдзіне вылучаўся двума магутнымі валютамі, якія падтрымлівалі рытм выгнутых ліній франтона. З іх дапамогай рабіўся плаўны пераход ад сцен галоўнага аб’ёму да прыбудоў, узмацняўся дэкаратыўны эфект фасада. У агульных рысах слуцкая халодная сінагога адпавядала традыцыйнай архітэктурнай схеме, якой з XVII стагоддзя прытрымліваліся пры будаўніцтве сінагог у ВКЛ і Украіне. Па архітэктуры яна адносілася да помнікаў позняга барока[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000, с. 53.
  • B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905. с. 47.
  • Янкавічэне А. Вялікая сінагога ў Вільні. Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. Мн. 1994, с. 185.