Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж
УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў г. Слуцку. Падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на базе агульнай сярэдняй адукацыі. Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: «Лячэбная справа», «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычнае справа».
Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж | |
---|---|
| |
Дата заснавання | 10 лістапада 1963 |
Тып | каледж і медыцынская навучальная ўстанова[d] |
Размяшчэнне | |
slutskmedkol.by | |
![]() |
Гісторыя
правіцьСлуцкае медыцынскае вучылішча заснавана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР ад 10 лістапада 1963 года № 532. Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 17 кастрычніка 2003 г. № 797 яно перайменавана ва ўстанову адукацыі «Слуцкае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча». З 30 мая 2007 года навучальная ўстанова перайменавана ва ўстанову адукацыі «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж».
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
правіць- Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч
- Анатоль Аркадзевіч Марыніч, беларускі хірург
- Валерый Іванавіч Дунай, беларускі біёлаг, рэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Дз. Сахарава
- Зоя Іванаўна Падліпская, педагог, паэт, былы галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»