Валерый Іванавіч Дунай

Валерый Іванавіч Дунай (нар. 4 жніўня 1970, г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі фізіёлаг. Кандыдат біялагічных навук (1999), дацэнт (2004). Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2021 года).

Валерый Іванавіч Дунай
Дата нараджэння 4 жніўня 1970(1970-08-04) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Біялогія», 1995).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1995, гуманітарны факультэт, кафедра экалогіі чалавека, з 2008 — загадчык кафедры), Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава (2013—2015, рэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (2015—2017, першы прарэктар), Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (2017—2021, першы прарэктар).

11 сакавіка 2021 года прызначаны рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Навуковыя інтарэсы: біялогія развіцця; нармальная фізіялогія.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Роль монооксида азота в становлении терморегуляции в онтогенезе : диссертация … кандидата биологических наук : 14.00.17 : защищена 28.12.1999 : утверждена 17.03.2000 / Дунай Валерий Иванович. — Минск, 1999.
  • Становление терморегуляции в онтогенезе: участие монооксида азота / В. И. Дунай. — Минск, 2005.
  • Филогенез и онтогенез NO-ергической системы головного мозга / В. И. Дунай. — Минск, 2007.
  • Влияние ингибитора синтазы NO, введенного в неонатальном периоде, на терморегуляцию при системном и локальном воспалении у взрослых крыс / В. И. Дунай // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2007. — № 4. — С. 84—86.