Слэнг эсперантыстаў

Слэнг эсперантыстаў — слэнг, які ўжываецца ў эсперанта-супольнасці. Ён ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго стварэння служаць афіксы і злучэнні двух каранёў слоў, з дапамогай якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з формаў слэнга з’яўляецца эсперанта-лаянка, большая частка з якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і ўласная. Аб’ектам эсперанта-слэнга з’яўляюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.

Пра эсперантыстаў

Слова Прыкладны пераклад Сэнс
bakfiŝo печаная рыба Вельмі юная дзяўчына
blinkenberg дацкае прозвішча Блінкенберг Хадзячая назва для людзей, якія з разумным выглядам разважаюць аб эсперанта, выдаючы свае забабоны за факты. Ужываецца з 1954 года пасля прэцэдэнта ў Мантэвідэа
bonantagulo Bonan tagon! — «Добры дзень!»; ulo — індывід Лянівы чалавек, які вывучыў некалькі простых выразаў на эсперанта, напрыклад, «Добры дзень!»
eterna komencanto вечны навічок Чалавек, які доўгі час ходзіць на сустрэчы эсперантыстаў, але ведае эсперанта на пачатковым узроўні
kabei дзеяслоў, утвораны ад Кабэ Раптоўна спыніць займацца эсперанта
kielvifartasulo kiel vi fartas? — «як вы жывяце?»; ulo — індывід Сінонім bonantagulo
samideanto аднадумец Зварот эсперантыста да эсперантыста, падобна да «таварыш» у СССР
talpo крот Эсперантыст, які фанатычна прапагандуе эсперанта, не абапіраючыся на факты
verda koro зялёнае сэрца Сапраўдны эсперантыст
verda papo зялёны Папа рымскі Хто-небудзь, хто прапагандуе эсперанта
verdulo зялёны Зялёнымі назыаюць ужо зрэлых эсперантыстаў

«Рэптыліі» ў эсперанта

Слова Прыкладны пераклад Сэнс
aligatori дзеяслоў ад слова «алігатар» Размаўляць паміж сабой на роднай мове іншага эсперантыста. Напрыклад: беларус з французам па-французску
gaviali (malkrokodili) дзеяслоў ад слова «гавіял», антонім да krokodili Размаўляць на эсперанта з эсперантыстам у асяроддзі неэсперантыстаў
kajmani дзеяслоў ад слова «кайман» Размаўляць паміж сабой на мове, няроднай для абодвух эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з французам па-англійску
krokodili дзеяслоў ад слова «кракадзіл» Размаўляць паміж сабой на роднай мове ў асяроддзі іншых эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з беларусам па-беларуску
lacerti дзеяслоў ад слова «яшчарка» Размаўляць на іншай штучнай мове ў асяроддзі эсперантыстаў

Іншы слэнг

Слова Прыкладны пераклад Сэнс
gufujo краіна філінаў Месца, дзе п’юць чай, цешацца бяседай. У ім забаронены алкагольныя напоі і курэнне. Яго звычайна арганізуюць падчас эсперанта-сустрэч
melono дыня Неафіцыйная назва Юбілейнага сімвала
mojosa moderna — сучасны, juna — юны, stila — стыльны Эквівалентна англійскаму слову cool
volapukaĵo volapuk — валапюк,  — рэч Блізка па сэнсу да размоўных слоў «галімацця», «абракадабра»

Ненарматыўная лексіка правіць

Лаянку ў эсперанта называюць sakro. У асноўным гэта пераклады з нацыянальнай мовы на эсперанта. Але сярод эсперантыстаў прымяняецца і ўласцівая толькі ім лаянка. Як правіла, гэта адсылкі да стваральніка эсперанта Людвіга Заменгофа ці да вядомых эсперанта-твораў.

Прыклады эсперантамоўнай лаянкі

Фраза Прыкладны пераклад Тлумачэнне
Sankta Ludoviko! Святы Людовік! Адсылка да значнай для кожнага эсперантыста асобы — Людвіга Заменгофа
Ho Zamenhofo! О, Заменгоф Тое ж самае
Pro mia Zamĉjo Дзеля майго Замы Тое ж самае, але з дабаўленнем памяншальнага суфікса
Noktaj fantomoj! Начныя фантомы! Згадваецца ў вядомым вершы Заменгофа «Шлях»
Fundamenta Krestomatio! Фундаментальная хрэстаматыя! Аднайменная праца Заменгофа 1903 года, у якой ён сабраў найлепшыя на той час пераклады на эсперанта
Aktoj de Akademiо! Дакументы Акадэміі! Выдаваемыя Акадэміяй эсперанта дакументы
Ata-Ita! Згадванне пра працяглую дыскусію эсперантыстаў з-за ўжывання суфіксаў at- i it- у формах дзеяслова

Акрамя таго, эсперантыстам уласціва ствараць лаянку ў выглядзе рыфм:

  • Rabato por rabito! — Ільгота для абрабаванага! (таксама «рабуемы для абрабаванага»)
  • Palavro de kadavro! — Разглагольстваванні трупа!
  • Pluralo de singularo! — Множны лік адзіночнага ліку!