Вяршкі
Вяршкі, або смятанка — малочны прадукт, атрыманы з неразведзенага малака праз сепарацыю яго тлушчавай фракцыі. Для спажывання свежымі вяршкі выпускаюць у продаж, звычайна, пастэрызаванымі з утрыманнем тлушчу 10-20% (звычайныя) і 35% (тлустыя). У продажы ёсць таксама кансерваваныя і сухія вяршкі, спосаб ужывання якіх вызначаны на этыкетцы. Праз высокае ўтрыманне тлушчу вяршкі вельмі пажыўны прадукт. Яны ўтрымліваюць таксама 3,5% бялкоў, 4,3% вугляводаў, мінеральныя солі і вітаміны (A, E, B1, B2, C, PP і інш). Вяршкі шырока ўжываюцца ў лячэбным харчаванні.
З вяршкоў вырабляюць смятану і масла. Вяршкі ўваходзяць у рэцэптуру некаторых супаў-пюрэ, соусаў, салодкіх страў і кандытарскіх вырабаў. Тлустыя вяршкі лёгка і хутка ўзбіваюцца ў густую пену і ўжываюцца пераважна для гатавання салодкіх страў і кандытарскіх вырабаў. Вяршкі 10% тлустасці ўжываюць з кавай, таму іх называюць «кававымі».
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вяршкі