Собалева (Манастыршчынскі раён)
Собалева[1] (руск.: Соболево) — вёска ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Собалеўскага сельскага паселішча.
Вёска
Собалева
|
Гісторыя
правіцьУпершыню вёска згадваецца падчас Паўночнай вайны. З 10.09.1708 па 17.10.1708 ў вёсцы знаходзіўся штаб Пятра I. Першае апісанне вёскі сустракаецца ў канцы XVIII стагоддзя, як Сабалеўская вотчына, якая належыць палкоўніку А.Я. Вонлярлярскаму. У 1908-1910 гадах у вёсцы А. Н. Паповым была пабудавана жаночая настаўніцкая гімназія. Спыніла дзейнасць ў 1956 г. На яго базе адкрыты Сабалеўскі дзіцячы дом.
Да рэвалюцыі 1917 года адрознівалі дзве вёскі «Собалева» і «Вераб’ёва». Пасля назву Собалева распаўсюдзілася на абодва сяла.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.