Спантаннае дзяленне

Спантаннае дзяленне — разнавіднасць радыеактыўнага распаду цяжкіх атамных ядзер[1]. Спантаннае дзяленне з’яўляецца дзяленнем ядра, якое адбываецца без знешняга ўзбуджэння (вымушанага дзялення), і дае такія ж прадукты, як і вымушанае дзяленне: асколкі (ядры больш лёгкіх элементаў) і некалькі нейтронаў. Паводле сучасных уяўленняў, прычынай спантаннага дзялення з’яўляецца тунэльны эфект.

Імавернасць спантаннага дзялення расце з павелічэннем ліку пратонаў у ядры. Гэтая імавернасць залежыць ад параметра дзе Z — лік пратонаў, а A — агульны лік нуклонаў. Пры набліжэнні значэння гэтага параметра к 45 імавернасць спантаннага дзялення імкнецца да адзінкі, што накладвае абмежаванні на магчымасць існавання звышцяжкіх ядзер[2].

Для ядзер такіх элементаў, як уран і торый, спантаннае дзяленне з’яўляецца вельмі рэдкім працэсам; іх ядры нашмат часцей распадаюцца па іншых каналах распаду (значэнне параметра Z2/A для ядзер урану і торыю парадку 35). З павелічэннем паказчыка Z2/A імавернасць спантаннага дзялення ядзер хутка расце.

З’ява спантаннага дзялення выкарыстоўваецца ў метадзе радыеізатопнага датавання[ru] ўзросту выкапнёвых рэштак, метэарытаў і г.д.

Зноскі

правіць
  1. Атомное ядро // Частицы и атомные ядра. Основные понятия.
  2. Абрагам А. Ядерный магнетизм. М.: ИЛ, 1963