Пратон
Пратон (ад стар.-грэч.: πρώτος — «першы, асноўны») — стабільная элементарная часціца, ядро атама вадароду. З'яўляецца найлягчэйшым ферміённым адронам і ўваходзіць у групу барыёнаў.
сімвал | |
---|---|
маса | 938,272046(21) МэВ[1] |
антычасціца | Антыпратон |
класы | ферміён, адрон, барыён, N-барыён, нуклон |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | +1 |
спін | 1/2 |
ізатапічны спін | 1/2 |
барыённы лік | 1 |
дзіўнасць | 0 |
чароўнасць | 0 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
час жыцця | >2,9×1029 гадоў |
каналы распаду | няма |
састаў часціцы | uud |
Маса пратона = 1,672614(14)10 −24 г (ці 938,27200 ± 0,00004 МэВ). Электрычны зарад пратона дадатны: e = +1,6021892 10 −19 Кулон. Спін пратона ½. Разам з нейтронамі пратоны ўтвараюць атамныя ядры ўсіх хімічных элементаў.
Уяўленне пра пратон узнікла ў 1910-х гады як гіпотэза, паводле якой усе ядры атамаў складаюцца з ядраў атамаў вадароду. Паняцце пратон уведзена ў пачатку 1920-х гадоў Э. Рэзерфордам, які ў 1919—1920 гг. назіраў атамы атамаў вадароду, выбітыя α-выпраменьваннем з атамаў іншых элементаў[2].
Фізічныя характарыстыкі
правіцьМаса
правіцьМаса пратона, складае:
- 938,272 088 16(29) МэВ;
- 1,007 276 466 621(53) а.а.м.;
- 1,672 621 923 69(51)⋅10−27 кг;
- 1836,152 673 43(11) масы электрона.
Магнітны момант
правіцьМагнітны момант пратона знаходзяць вымярэннем адносін рэзананснай частаты прэцэсіі магнітнага моманту пратона ў зададзеным аднародным магнітным полі і цыклатроннай частаты абарачэння пратона па кругавой арбіце ў тым самым полі. Ён роўны 2,792 847 344 63(82) ядзернага магнетона або 1,410 606 797 36(60)×10−26 Дж/Тл.
Ужыванне
правіцьПучкі паскораных пратонаў ужываюцца ў эксперыментальнай фізіцы элементарных часціц (вывучэнне працэсаў рассейвання і атрыманне пучкоў іншых часціц), у медыцыне (пратонная тэрапія анкалагічных захворванняў)[3][4].
Зноскі
- ↑ http://physics.nist.gov/cuu/Constants/Table/allascii.txt Fundamental Physical Constants --- Complete Listing
- ↑ Тагиров Э. А. Протон Архівавана 7 снежня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- ↑ Гольдин Л. Л., Джелепов В. П., Ломанов М. Ф., Савченко О. В., Хорошков В. С. Применение тяжелых заряженных частиц высокой энергии в медицине // УФН. — 1973. — Т. 110. — С. 77—99.
- ↑ Кокурина E. Лечебная подводная лодка Архівавана 30 верасня 2017. // В мире науки. — 2017. — № 8/9. — С. 40—48.
Літаратура
правіць- Сацункевіч І. С. Пратон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Болсун А. И. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 282. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пратон