c-кварк, або зачараваны кварк (англ.: charm) — кварк з зарадам + 23e, які належыць да другога пакалення. Маючы масу 1,25 ГэВ (крыху больш, чым маса пратона), ён займае трэцяе месца па масе сярод кваркаў (пасля цяжкіх T- і B-кваркаў). Ён быў прадказаны ў 1970 г. Шэлданам Глэшау, Джонам Іліёпуласам і Лучана Маяні[1] і ўпершыню зарэгістраваны ў 1974 г. у выніку адкрыцця J/ψ-часціцы ў SLAC групай, якой кіраваў Бертан Рыхтэр[2], і ў BNL групай, якой кіраваў Сэмюэл Чаа Чунг Цінг[3]. Група з BNL назвала новую часціцу J, група з SLAC прапанавала назву ψ. Пасля непрацяглай спрэчкі пра імя часціцы быў прыняты кампраміс J/ψ. Гэтая часціца з так званай схаванай чароўнасцю (чармоній) складаецца з зачараваных кварка і антыкварка.

сімвал с
маса 1,25 ± 0,09 ГэВ/c²
лік відаў 3
статыстыка ферміён
група кварк
пакаленне другое
узаемадзеянне моцнае,
слабае,
электрамагнітнае,
гравітацыйнае
квантавыя лікі
электрычны зарад +2/3 e
спін ½
каляровы зарад r, g, b
Іншыя ўласцівасці і звесткі
састаў часціцы фундаментальная часціца
адкрыта Бёртан Рыхтэр і інш. і Сэмюэл Ч. Ч. Тынг і інш., 1974
тэарэтычна абгрунтавана Глэшау, Іліопулас, Маяні (1970)

Адроны, якія змяшчаюць C-кварк правіць

Некаторыя адроны змяшчаюць C-кварк і/або антыкварк, у тым ліку:

  • D-мезоны змяшчаюць С-кварк (ці яго антычасціцу) і U- ці D-кварк[4].
  • Ds-мезоны змяшчаюць C-кварк і S-кварк[5].
  • Існуе шмат станаў чармонія (разнавіднасць кварконія), напрыклад, J/ψ. Яны складаюцца з C-кварка і яго антычасціцы[6].
  • Назіраліся зачараваныя барыёны, якія атрымалі назвы па аналогіі з дзіўнымі барыёнамі (напрыклад, Λ+c)[7].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. S. L. Glashow, J. Iliopoulos, L. Maiani Weak Interactions with Lepton-Hadron Symmetry // Phys. Rev. D. — 1970. — Т. 2. — № 7. — С. 1285-1292.
  2. J.-E. Augustin et al. Discovery of a Narrow Resonance in e+e Annihilation // Phys. Rev. Lett.. — 1974. — Т. 33. — № 23. — С. 1406-1408.
  3. J. J. Aubert et al. Experimental Observation of a Heavy Particle J // Phys. Rev. Lett.. — 1974. — Т. 33. — № 23. — С. 1404-1406.
  4. Табліца ўласцівасцей D-мезонаў.
  5. Табліца ўласцівасцей Ds-мезонаў
  6. Таблица свойств cc̅-мезонов
  7. Табліца ўласцівасцей зачараваных барыёнаў

Літаратура правіць

Спасылкі правіць