Бертан Рыхтэр
Бертан Рыхтэр (англ.: Burton Richter; 22 сакавіка 1931, Нью-Ёрк, ЗША — 18 ліпеня 2018) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976), сумесна з Сэмюэлем Тынгам «за асноватворны ўклад па адкрыцці цяжкай элементарнай часціцы новага тыпу».
Бертан Рыхтэр | |
---|---|
англ.: Burton Richter | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 2018[3][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка[6], экалогія[6] і Устойлівае развіццё[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Bernard T. Feld[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навучаўся ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў 1952 г. і ступень доктара ў 1956 г. З 1984 па 1999 гг. быў дырэктарам лінейнага паскаральніка часціц у Стэнфардзе (SLAC).
Падчас сваёй прафесуры ў Стэнфардскім універсітэце Рыхтэр, сумесна з Дэвідам Рытцсанам і пры падтрымцы камісіі па атамнай энергіі ЗША, пабудаваў паскаральнік SPEAR (Стэнфардскае пазітронна-электроннае асіметрычнае кольца). Пры дапамозе гэтай прылады ён выявіў субатамную часціцу, якую ён назваў часціцай псі (ψ) (у цяперашні час гэтая часціца называецца J/ψ).
Гэтую ж часціцу адкрыў незалежна ад яго Сэмюэл Тынг. За дадзенае адкрыццё абодва вучоныя былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976).
Па стане на 2007 г. Рыхтэр працуе ў кіраўніцтве дарадцаў камітэта вучоных і інжынераў ЗША — арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы навукі ва ўрадзе ЗША.
Зноскі
- ↑ а б Рихтер Бертон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Burton Richter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nobel Prize-winning Stanford physicist Burton Richter dies at 87 // Stanford News — 2018.
- ↑ Burton Richter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://news.stanford.edu/2018/07/19/nobel-prize-winning-physicist-burton-richter-dies-87/
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ INSPIRE-HEP Праверана 17 лютага 2016.
- ↑ а б NNDB — 2002.
- ↑ Finkbeiner A. K. Unwelcome advice? // Science / H. Thorp — AAAS, 2019. — Vol. 364, Iss. 6447. — P. 1222–1225. — ISSN 0036-8075; 1095-9203 — doi:10.1126/SCIENCE.364.6447.1222