Шэлдан Лі Глэшау
Шэлдан Лі Глэшау (англ.: Sheldon Lee Glashow; нар. 5 снежня 1932, Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979) (сумесна з Абдусам Саламам і Стывенам Вайнбергам).
Шэлдан Глэшау | |
---|---|
англ.: Sheldon Lee Glashow | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1932[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, навуковец, фізік-тэарэтык |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джуліян Швінгер |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям'і Люіса Глухоўскага і Бэлы Рубін (абодва ўраджэнцы Бабруйска), якія заснавалі ў Нью-Ёрку кантору па рамонце водаправода. Скончыў Карнельскі ўніверсітэт (1954); магістр (1955). Пад кіраўніцтвам будучага Нобелеўскага лаўрэата Джуліяна Швінгера выканаў і абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «вектарны мезон ў распадзе элементарных часціц» (1959) ў Гарвардскім універсітэце. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта (1961-1962), Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі (1962-1966) і Гарвардскага (з 1966 г.) універсітэтаў.
Працаваў у галіне тэорыі элементарных часціц. Значная частка работ Глэшау прысвечана праблеме аб'яднання ўсіх тыпаў узаемадзеянняў, назіраных у прыродзе (моцнага, слабога, электрамагнітнага і гравітацыйнага). Выкарыстаная ім так званая калібравальная сіметрыя, дазволіла распрацаваць тэорыю аб'яднання электрамагнетызму і слабога ўзаемадзеяння (электраслабога ўзаемадзеяння) і прадказаць наяўнасць слабых нейтральных токаў паміж элементарнымі часціцамі. Гэты ўклад вучонага быў ацэнены Нобелеўскім камітэтам, і яму была прысуджана Нобелеўская прэмія.
Глэшау таксама ўнёс істотны ўклад у разуменне моцнага ўзаемадзеяння элементарных часціц, увёўшы ва ўжытак чацвёрты (зачараваны) тып кваркаў. (Першыя тры тыпы кваркаў - верхнія, ніжнія і дзіўныя - былі прапанаваны ў 1963 г. фізікамі Мюрэем Гел-Манам і Джорджам Цвейгам). Такім чынам, прадбачанне навукоўцаў атрымала эксперыментальнае пацверджанне. Апрацаваўшы вынікі выбуху звышновай зоркі, Глэшау паведаміў у 1987 г. аб сваіх больш нізкіх ацэнках масы нейтрына.
У 1960 г. Глэшау стварыў тэорыю электраслабога ўзаемадзеяння, заснаваную на ідэях калібровачнай сіметрыі. За ўклад у тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979, разам з Абдусам Саламам і Стывенам Вайнбергам).
Шэлдан Глэшау быў удастоены медаля Роберта Опенгеймера Універсітэта Маямі (1977) і медалі Джорджа Ледлі Гарвардскага універсітэта (1978). Абраны членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Зноскі
- ↑ Sheldon Lee Glashow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sheldon Lee Glashow // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sheldon L. Glashow // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ 6,0 6,1 NNDB — 2002.
- ↑ 7,0 7,1 (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
- ↑ 8,0 8,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ 9,0 9,1 9,2 NNDB — 2002.
ЛітаратураПравіць
- Alan Symons. The jewish contriution to the 20-th century. — London: «Polo Publishing», 1997.
- Глэшаў Лі Шэлдан // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 230. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.