Спартыўны турысцкі паход — групавое або каманднае праходжанне турыстычна-спартыўнага маршруту пэўнай працягласці з пераадоленнем за нарматыўны час натуральных перашкод (перавалаў, парогаў, пячор і інш.) рознай складанасці. Паходы могуць быць арганізаваны ў наступных відаў спартыўнага турызму: пешаходны, горны, лыжны, водны, веласіпедны. Магчыма правядзенне камбінаваных паходаў з элементамі розных відаў турызму, напрыклад: частка пройдзеная пешкі дапаўняецца сплавам па вадзе.

У залежнасці ад тэхнічнай складанасці, колькасці натуральных перашкод і працягласці паходы падзяляюцца на катэгорыі - ад I да VI катэгорыі складанасці. Да безкатэгарыйных адносяцца паходы з складанасцю або працягласцю меншай за ўстаноўленыя для маршрутаў 1-й катэгорыі складанасці, паходы 1-3 дзён (паходы выхаднога дня) і паходы 1, 2, 3 ступені складанасці (дзіцяча-юнацкія). Катэгорыя паходу вызначаецца ў адпаведнасці з класіфікацыяй маршрутаў.

Літаратура правіць

  • Грабовський Ю.А. Спортивний туризм: Навчальний посібник. — Тернопіль : Навчальна книга - Богдан, 2009. — 304 с. — ISBN 978-966-10-0004-8.