Спартыўны турызм
Спартыўны турызм — неалімпійскі від спорту[1], спецыфічны від турысцка-спартыўнай дзейнасці, асноўнай формай якой з’яўляецца спартыўны паход або турысцка-спартыўнае спаборніцтва. Асноўнай мэтай з’яўляецца ўдасканаленне майстэрства чалавека ў пераадоленні натуральных або штучных перашкод (горных вяршынь і перавалаў у горным турызме, або рачных парогаў у водным турызме), а таксама ў прымяненне асаблівых тэхнічных прыёмаў, ці выкананне тактыка-спецыялізаваных заданняў. Дасягненне мэты прыводзіць да ўдасканаленне ўсяго комплексу ведаў, навыкаў, фізічнай падрыхтоўкі, неабходных для бяспечнага перамяшчэння чалавека па мясцовасці. Спартыўны турызм накіраваны на на праверку фізічных, разумовых і духоўных сіл чалавека, павышэнне турысцкага майстэрства і, у некаторых выпадках, на выкананне спартыўных нарматываў.
Спартыўны турызм падзяляецца на наступныя віды:
- пешаходны турызм — турызм, у якім асноўнай мэтай з’яўляецца пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод пешкам
- лыжны турызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод па снежным і снежна-лёдавым покрыве з дапамогай лыжаў
- горны турызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод ва ўмовах высакагор’я (праходжанне горных перавалаў, узыходжанне на вяршыні, траверсы горных хрыбтоў)
- водны турызм — праходжанне (сплаў) водных перашкод, утвораных рэльефам рэчышча ракі і асаблівасцямі плыні з дапамогай плаўсродкаў (лодкі, катамараны, плыты і інш.)
- велатурызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод на веласіпедзе
- спелеатурызм — пераадоленне перашкод, якія сустракаюцца ў падземных паражнінах (пячорах, у тым ліку часткова затопленых вадой, сістэмах пячор)
- камбінаваны турызм — турызм, які можа спалучаць у сабе элементы вышэй азначаных відаў турызму
Спартыўныя турысцкія паходы
правіцьУ залежнасці ад цяжкасці пераадольваемых перашкод, раёна паходу, аўтаномнасці, навізны, працягласці маршруту і шэрага іншых яго фактараў у залежнасці ад складанасці спартыўныя турыстычныя паходы падзяляюцца на:
- паходы выхаднога дня;
- паходы 1 — 3 ступені складанасці — у дзіцяча-юнацкім турызме;
- спартыўныя катэгарыйныя паходы. У пешаходным, горным, водным, лыжным, велатурызме — шэсць катэгорый складанасці.
За ўдзел у спартыўных мерапрыемствах у адпаведнасці з нарматывамі АСК Рэспублікі Беларусь могуць прысвойвацца спартыўныя разрады і спартыўныя званні[2].
РАЗРАДЫ | Колькасць спартыўных паходаў
у залежнасці ад катэгорыя складанасці | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
I к.с. | II к.с. | III к.с. | IV к.с. | |||||
У | К | У | К | У | К | У | К | |
КМС мужчыны | - | - | - | - | - | - | 1 | 1 |
КМС жанчыны | - | - | - | - | - | 1 | 1 | - |
I разрад мужчыны | - | - | - | 1 | 1 | 1 | - | - |
I разрад жанчыны | - | - | - | 1 | 1 | - | - | - |
II разрад | - | 1 | 1 | - | - | - | - | - |
III разрад | 1 (2*) | - | - | - | - | - | - | - |
I юнацкі разрад | Адзін паход III ступені складанасці | |||||||
II юнацкі разрад | Адзін паход II ступені складанасці | |||||||
III юнацкі разрад | Адзін паход I ступені складанасці |
У — удзел, К — кіраўніцтва, * — для спелеатурызма
ЗВАННІ | Колькасць спартыўных паходаў
у залежнасці ад катэгорыя складанасці | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
IV к.с. | V к.с. | VI к.с. | ||||
У | К | У | К | У | К | |
МСМК мужчыны | - | - | - | - | - | 2 |
МСМК жанчыны | - | - | - | 1 | 1 | - |
МС мужчыны | - | - | - | 2 | - | - |
МС жанчыны | - | 1 | 1 | - | - | - |
У — удзел, К — кіраўніцтва
У Беларусі асноўным кантралюючым органам, адказным за развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» (ГА «РТСС»)[3]. Асноўны кірунак дзейнасці аб’яднання — арганізацыя і правядзенне турысцкіх паходаў, спаборніцтваў і іншых турысцка-спартыўных мерапрыемстваў. У 2012 годзе ГА «РТСС» стала адным з заснавальнікаў Міжнароднай федэрацыі спартыўнага турызму[4].
Зноскі
- ↑ Постановление Министерства спорта и туризма Республики Беларусь «Об утверждении единой спортивной классификации Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
- ↑ Разрядные требования. Туризм спортивный. — Постановление Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 09.07.2020 № 26
- ↑ Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз. Афіцыйная старонка
- ↑ TourFederation — International federation of Challenging Tourism(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
Літаратура
правіць- Buckley R. Adventure Tourism. Wallingford. — 2006. — UK: CABI. OCLC 4802912392
- Сучасні різновиди туризму: навч. посіб. / М. П. Кляп, Ф. Ф. Шандор. — К. : Знання, 2011. — 334 с. ISBN 978-966-346-854-9 (серія) ISBN 978-966-346-730-6
- Спутник туриста. — Москва: Физкультура и спорт. 1970 г. — 336 с.
- Грабовський Ю. А. Спортивний туризм: Навчальний посібник. — Тернопіль : Навчальна книга — Богдан, 2009. — 304 с. — ISBN 978-966-10-0004-8.
- Фокін С. П. Спортивний туризм: навч.-метод. посіб. [для студ. вищ. навч. закл.] / С. П. Фокін, — К. : Вид-во Нац. авіац. ун-ту. — 2009. — 140 с