Майстар спорту Рэспублікі Беларусь
Майстар спорту Рэспублікі Беларусь (МС) — спартыўнае званне ў Рэспубліцы Беларусь. Прысвойваецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па відах спорту, прызнаных у Рэспубліцы Беларусь.
Спартсмену, якому прысвоена спартыўнае званне, выдаюцца пасведчанне аб спартыўным званні і нагрудны знак.
Нормы і патрабаванні, выкананне якіх неабходна для прысваення спартыўнага звання майстра спорту Рэспублікі Беларусь, усталёўваюцца Адзінай спартыўнай класіфікацыяй Рэспублікі Беларусь (АСК), зацверджанай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1].
Спартыўныя званні прысвойваюцца спартсменам — грамадзянам Рэспублікі Беларусь пры выкананні імі устаноўленых АСК нормаў на афіцыйных спартыўных спаборніцтвах, за выключэннем спартыўных спаборніцтваў, якія праводзяцца сярод ветэранаў.
Разрадныя нормы і разрадныя патрабаванні ўсталёўваюцца з улікам асаблівасцяў развіцця віду спорту, полу, узросту спартсменаў і вызначаюцца паказчыкамі, прадугледжанымі Адзінай спартыўнай класіфікацыяй Рэспублікі Беларусь па віду спорту[2].
Асобам з інваліднасцю прысвойваецца асобнае спартыўнае званне — майстар спорту Рэспублікі Беларусь сярод інвалідаў.