Спаса-Праабражэнская царква (Бальшавік)
Спаса–Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул.Фабрычная, 8[1].
Славутасць | |
Спаса–Праабражэнская царква | |
---|---|
54°00′13″ пн. ш. 27°34′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Бальшавік |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Першае згадванне | 1997 |
Будаўніцтва | 1997—2003 гады |
Гісторыя
правіцьПраваслаўная грамада прыходу была зарэгістравана ў 1997 годзе. Царква была перабудавана з недабудаванай спартыўнай залы ў 1997-2003 гады.
Архітэктура
правіцьПерабудавана з недабудаванай спартыўнай залы, таму архітэктура будынка не набыла кананічна-царкоўнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі і мастацка-стылёвай характарыстыкі. Сакральную прыналежнасць прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам адзначае 8- гранны шатровы барабан з макаўкай над франтальным фасадам і макаўкай над асіметрычна прыбудаваным нізкім прытворам. Сярод святынь царквы абразы с рэшткамі мошчаў свяціцеля Лукі і святога праведнага Іаана Кармянскага, абразы з майстэрні Жыровіцкага Успенскага манастыра[2].
Зноскі
- ↑ ХРАМ ПРЕОБРАЖЕНИЯ ГОСПОДНЯ В ДЕРЕВНЕ БОЛЬШЕВИК(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2019. Праверана 3 лістапада 2019.
- ↑ царква Праабражэнская царква(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Спаса-Праабражэнская царква (Бальшавік) на сайце Глобус Беларусі (руск.)