Спецыяльная прэмія Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Спецыяльная прэмія Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — адна з узнагарод Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Заснавана ў 2021 годзе з мэтай заахвочвання за выдатныя вынікі навуковых даследаванняў, адкрыцці і дасягненні ў галіне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, якія істотна ўзбагацілі айчынную навуку і маюць важнае значэнне для развіцця навуковых школ Рэспублікі Беларусь, распрацоўку навукаёмістых узораў новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій, якія забяспечваюць інавацыйнае развіццё краіны.
Перыядычнасць прысуджэння Спецыяльнай прэміі не ўсталявана — яна можа прысуджацца па выніках каляндарнага года або на працягу года за атрыманы выдатны навуковы вынік, адкрыццё ці дасягненне ў галіне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў.
Спецыяльная прэмія можа прысуджацца: асобным навукоўцам, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі; аўтарскім калектывам навукоўцаў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі (колькасць асоб, якія ўваходзяць у аўтарскі калектыў, не абмежавана); арганізацыям НАН Беларусі; структурным падраздзяленням арганізацый НАН Беларусі.
Памер грашовай часткі Спецыяльнай прэміі эквівалентны 1000 долараў ЗША.
Спіс узнагароджаных
правіць- 2021 — Уладзімір Янокавіч Агабекаў, загадчык аддзела Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі — за распрацоўку аднастадыйнага метаду сінтэзу мадыфікатара «Брамід-3», новай тэхналогіі атрымання імпартазамяшчальнага святлостабілізатара «ДНС» і стварэнне іх прамысловых вытворчасцей, якія забяспечваюць выпуск высакаякаснага, вогнетрывалага, тэрмастабільнага айчыннага валакна «Арселон» спецыяльнага прызначэння і новага пакалення супалімераў[1].
- 2022 — Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі — за цыкл работ «Літаратура, гісторыя, свядомасць як чыннікі фарміравання беларускай дзяржаўнасці»[2].