Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву (Слуцк)
Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву — дзяржаўная ўстанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца ў г. Слуцку[1].
Слуцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву | |
---|---|
Заснавана | 6 кастрычніка 1954 |
Тып | дзіцяча-юнацкая спартыўная школа[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | Слуцк, вул. Віленская, 4а |
Сайт | sdushor.slutsk-vedy.gov.by (англ.) (руск.) (бел.) |
Гісторыя
правіцьДзіцячая спартыўная школа ў Слуцку была створана на базе спартыўнай залы Дома афіцэраў па рашэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 449 ад 6 кастрычніка 1954 года. Тады было адкрыта пяць аддзяленняў: баскетбол, футбол, лёгкая атлетыка, валейбол і спартыўная гімнастыка[1].
За больш чым 60-гадовую гісторыю школы падрыхтавана пяць заслужаных майстроў спорту, адзінаццаць майстроў спорту міжнароднага класа і пяцьдзесят адзін майстар спорту[1].
На 2020 год школа праводзіць падрыхтоўку спартсменаў па чатырох відах спорту: гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка і плаванне[1].
Вядомыя выхаванцы
правіць- Жанна Вячаславаўна Гурбанава
- Вераніка Уладзіміраўна Дамброўская
- Сяргей Аляксеевіч Каснаўскас
- Алена Фёдараўна Макушкіна
- Вольга Маслакова
- Анастасія Сяргееўна Мірончык-Іванова
- Настасся Фёдараўна Пракапенка
- Антаніна Чыбангу
- Юрый Анатолевіч Шаўцоў
- Таццяна Шэўчык
- Міхаіл Іванавіч Якімовіч
- Юлія Рудэня (Страковіч)
Трэнерска-выкладчыцкі склад
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г Слуцкая специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва (руск.)
- ↑ КУЛАКОВСКИЙ ЮРИЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.