Юрый Аляксандравіч Кулакоўскі

Юрый Аляксандравіч Кулакоўскі (нар. 29 сакавіка 1952, в. Добрынка Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Юрый Аляксандравіч Кулакоўскі
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Нараджэнне 29 сакавіка 1952(1952-03-29) (71 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік гісторыі і грамадазнаўства), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (палітолаг). Працоўную дзейнасць пачаў электраслесарам вайсковай часці ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці, быў трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы горада Слуцка. Працаваў інструктарам арганізацыйнага аддзела Кіраўскага райкама КПБ Магілёўскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл намеснікам камандзіра па палітычнай частцы, намеснікам камандзіра роты па палітычнай частцы. Быў інструктарам арганізацыйнага аддзела Кіраўскага райкама КПБ, сакратаром парткама Жыліцкага саўгаса-тэхнікума Кіраўскага раёна, сакратаром Кіраўскага райкама КПБ. Займаў пасады дырэктара Жыліцкай сярэдняй школы Кіраўскага раёна, намесніка старшыні Кіраўскага райвыканкама.

Быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Магілёўскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды правіць

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [2] .

Зноскі