Сплачвайце доўг
«Сплачвайце доўг» (арыг.: «Сплачывайця доўг») — артыкул Вацлава Ластоўскага, прысвечаны далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Сваім артыкулам Ластоўскі выклікаў першую дыскусію на гэтую тэму ў Беларусі.
Сплачвайце доўг | |
---|---|
Сплачывайця доўг | |
Жанр | Публіцыстыка |
Аўтар | Вацлаў Ластоўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Апублікаваны ў | 5 ліпеня 1913 |
Колькасць старонак | 2 |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Вацлаў Ластоўскі адным з першых адчуў паварот у грамадскім і культурным жыцці Беларусі пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. і заганнасць плачу і бедавання большасці літаратараў. Так ён, будучы сакратаром «Нашай Нівы», змясціў у ёй свой артыкул (№ 26-27), падпісаўшыся псеўданімам «Юры Верэшчака».
Рэакцыя
правіцьУ № 30 «Нашай Нівы» з’явіўся адказ на артыкул Ластоўскага «Чаму плачэ песьня наша? (Атказ Юрцы Верашчаку)», падпісаны псеўданімам «Адзін з „парнасьнікоў“». Некаторыя даследчыкі прыпісваюць гэты артыкул Янку Купалу.
У № 38 артыкуле «Ешчэ аб сплачываньню доўгу» крытык Лявон Гмырак, звярнуўшыся да «Гістарычных лістоў» (руск.: «Исторических писем») рускага філосафа Пятра Лаўрова, які сфармуляваў тэзу пра «вялікі, неаплачаны доўг, каторы трэба звярнуць» абабранаму простаму люду, пагадзіўся з Вацлавам Ластоўскім.
Гэтая нашаніўская дыскусія стала часткай эсэ «Развагі і думкі» Максіма Гарэцкага ў «Велікоднай пісанцы на 1914 год».
Літаратура
правіць- Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Архівавана 6 сакавіка 2022. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с.