Спроба згону рэйса 448
23 студзеня 2001 года рэгулярны пасажырскі рэйс 448, які накіроўваўся з Саны ў Хадэйду, пілатуемы капітанам Амерам Анісам, быў сагнаны[1][2][3].
Спроба згону рэйса 448 | |
---|---|
![]() Еменскі Boeing 727-2N8, падобны з самалётам, які спрабавалі скрасці. | |
Месца нападу |
|
Мэта нападу |
авіялайнер Boeing 727, уцёкі ў Ірак |
Дата |
23 студзеня 2001 |
Спосаб нападу | згон самалёта |
Зброя | пісталет |
Загінулыя | 0 |
Параненыя | 1 |
Тэрарысты | 1 |
Закладнікі | 91 пасажыраў і 10 членаў экіпажа |
Boeing 727-2N8 кампаніі «Yemenia» вылецеў з міжнароднага аэрапорта Саны, здзейсніўшы прыпынак у аэрапорце Таіз-Аль-Джанад[4]. На борце 101 чалавек — 91 пасажыраў, сярод якіх былі пасол ЗША ў Емене, намеснік кіраўніка місіі ЗША у\ў Емене і пасол Емена ў ЗША, і 10 членаў экіпажа[3][5].
Праз пятнаццаць хвілін пасля ўзлёту чалавек, узброены пісталетам, запатрабаваў ляцець у Багдад (Ірак). У дадатак ён сцвярджаў, што ў яго чамадане схавана выбухоўка. Лётны экіпаж пераканаў згоншчыка спачатку накіравацца ў Джыбуці, каб заправіцца дастатковай колькасцю паліва для дадзенага палёту[3][4].
Лайнер здзейсніў аварыйную пасадку ў міжнародным аэрапорце Джыбуці-Амбулі, дзе лётчыкі на чале з капітанам паветранага судна Амерам Анісам змаглі абяззброіць згоншчыка. Кіраўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар назваў гэта «актам сапраўды ўзрушаючага дзеяння экіпажа»[6]. Адзіным пацярпелым апынуўся бортінжынер, які быў паранены падчас сутычкі з тэрарыстам[3].
Згоншчыкам аказаўся беспрацоўным іракцам, які спрабаваў працаўладкавацца за мяжой. У сакавіку таго ж года злачынца экстрадавалі ў Емен, дзе прысудзілі да 15 гадоў турэмнага зняволення[3].
Зноскі
- ↑ Yemen Wants Hijacking Suspect . The Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 22 December 2017. Праверана 30 March 2018.
- ↑ US diplomat safe after Yemen hijack . 'BBC News' (23 студзеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 5 March 2016. Праверана 29 July 2018.
- ↑ а б в г д Transportation Safety Administration (2001). Criminal Acts Against Civil Aviation (PDF). p. 28. Архівавана з арыгінала (PDF) 8 February 2011. Праверана 3 May 2011. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2013. Праверана 23 чэрвеня 2022.
- ↑ а б Описание Hijacking на Aviation Safety Network Архівавана 12 снежня 2011.
- ↑ Crew Foils Hijacking on Yemeni Jet Carrying U.S. Ambassador, 90 Others , St. Louis Post-Dispatch (24 January 2001), стр. A4. Праверана 3 May 2011.
- ↑ Archived copy . Архівавана з першакрыніцы 22 December 2017. Праверана 21 December 2017.