Таіз

горад у Емене

Таіз (араб. تعز‎‎) — горад у Емене, знаходзіцца прыкладна ў гадзіне язды ад еменскага порта Моха на Чырвоным моры. Горад размешчаны на вышыні прыкладна 1400 метраў над узроўнем мора, насельніцтва на 2005 год 615 467 жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр мухафазы Таіз. Міжнародны аэрапорт.

Таіз
араб. تعز‎‎
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
1 400 м
Насельніцтва
  • 615 000 чал. (2014)[1]
Таіз на карце Емена
Таіз (Емен)
Таіз
Таіз (Емен)
Таіз

Рэльеф горада Таіз адрозніваецца рэзкімі перападамі вышынь. Над горадам узвышаецца гара Сабір (вышыня 3006 метраў).

Адміністрацыйны падзел

правіць

Горад дзеліцца на тры раёны:

  • Аль-Музафар
  • Аль-Кахіра
  • Сала[2]

Гісторыя

правіць
 
Таіз у 1762—1763 годзе.

Таіз адсутнічае ў геаграфічных працах аль-Хамдані па Емене, самыя раннія згадкі пра Таіз адносяцца да XII стагоддзя, калі Сулайхіды (1047—1138), якія кантралявалі паўднёвае сугор’е Емена і Ціхаму, вырашылі пабудаваць цытадэль (касбу) на стратэгічным агаленні, размешчаным на паўночным баку гары Сабір. У той час унізе гары магло паўстаць ядро паселішча. Аднак менавіта прыбыццё войскаў Айюбідаў у Емен у 1173—1174 гадах зрабіла касбу адной з іх галоўных цытадэляў у ніжнім Емене[3]. У 1175 годзе Таіз стаў сталіцай Айюбідскага Емена. У 1288 годзе султан Аль-Музафар Юсуф I зрабіў Таіз другой сталіцай дынастыі Расулідаў пасля Забіда. У XIV стагоддзі Таіз наведаў Ібн Батута, які апісаў яго як адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Емена.

Ібн аль-Муджавір пакінуў апісанне Касба Таіза, а таксама ўдакладніў, што цытадэль размешчана паміж двума паселішчамі (madinatayn), названымі аль-Маграба і Удайна. Як відаць з назвы, аль-Маграба размяшчалася на заходніх схілах гары Сабір, а Удайна — у яе паўночнага падножжа. Магчыма, Удайна была больш старажытным з двух паселішчаў. Абедзве назвы, аднак, адсутнічаюць у ранніх крыніцах, уключаючы творы аль-Хамдані[3].

У 1546 годзе касба і горад былі заваяваны арміяй Асманскай імперыі, абсталяванай артылерыйскімі прыладамі[3].

 
Пратэст на плошчы Аль-Хурэя ў Таізе, 17 красавіка 2011 года.

1918: Туркі саступаюць Таіз які атрымаў незалежнасць Еменскаму Мутавакілійскаму Каралеўству.

1948: Таіз становіцца сталіцай Емена з рэзідэнцыяй імама.

1962: Сталіца зноў пераносіцца ў Сану.

1960-я: У Таізе адкрываюцца першыя ў Емене водаачышчальныя збудаванні.

2011: Падчас пратэстаў у Емене ў 2011 годзе ў красавіку 2011 года Таіз быў цэнтрам супраціву ўлады ў Емене[4][5]. У верасні і кастрычніку 2011 года Таіз быў арэнай баёў паміж урадавымі войскамі і ўзброенымі племяннымі байцамі.

Архітэктура

правіць
 
Мячэць Джамі аль-Музафар.

У горадзе шмат старых прыгожых кварталаў, дамы — часцей за ўсё — пабудаваныя з карычневай цэглы, а мячэць і медрэсэ звычайна белыя.

Найбольш вядомыя з захаваных будынкаў былі ўзведзены ў эпоху праўлення дынастыі Расулідаў — гэта мячэць Джамі аль-Музафар (або «Пятнічная мячэць», кан. XIII — кан. XIV стст.), медрэсэ Аль-Ашрафія (кан. XIV стагоддзя) і медрэсэ Аль-Мутабія (кан. XIV стагоддзя). Усе тры помнікі знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага раёна Удайна — аднаго з двух паселішчаў, якія сфармавалі ядро горада ля падножжа гары Сабір, на якой знаходзіцца касба Таіза — крэпасць аль-Кахіра[6].

Таксама варта згадаць палац намесніка, размешчаны на самай вяршыні гары, на вышыні 450 метраў над цэнтрам горада.

Эканоміка

правіць

Эканоміка Таіза грунтуецца на каве[7], якую вырошчваюць у ваколіцах горада разам са слабадзейным наркотыкам катам і гароднінай. З прамысловасці і рамёстваў неабходна згадаць баваўнянае ткацтва, гарбарную вытворчасць і ювелірную вытворчасць. Таіз — найбуйнейшая ў Емене індустрыяльная база, дзякуючы інвестыцыям групы Hayel Saeed.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1970 80 000 [8]
1981 120 000
Год Колькасць
2001 300 000 [9]
2005 615 467
Год Колькасць
2014 615 000 [1]

Адукацыя

правіць

У Таізе маецца мусульманскае медрэсэ, якое мае статус універсітэта.

Зноскі

  1. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 4 красавіка 2024.
  2. Ta’iz: City Profile 2020.
  3. а б в Citadel of Taʿizz 2017.
  4. Taiz:15 Tote bei neuen Aufständen. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2011. Abgerufen am 19. April 2011
  5. Jemen: Tränengas und scharfe Munition gegen Demonstranten(недаступная спасылка).
  6. Rasulid Architecture 2017.
  7. Prothero, G.W. Аравия (нявызн.). — Лондон: H.M. Stationery Office, 1920. — С. 83. Архівавана 17 сакавіка 2014 года.
  8. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 200.
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 383. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2

Літаратура

правіць
  • Таі́з // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 383. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Густерин П. В. Йеменская Республика и её города. — М.: Международные отношения, 2006.
  • Sadek N. Rasulid Architecture(англ.) // Architectural Heritage of Yemen. Buildings that Fill my Eye / Edited by Trevor H. J. Marchand. — London: Gingko Library, 2017. — С. 40—49. — ISBN 9781909942–07-3.
  • Sadek N. The Forts of Yemen: The Example of the Citadel of Taʿizz(англ.) // Architectural Heritage of Yemen. Buildings that Fill my Eye / Edited by Trevor H. J. Marchand. — London: Gingko Library, 2017. — С. 110—117. — ISBN 9781909942–07-3.
  • Ta’iz: City Profile (англ.). — UN-HabitatUNESCO, 2020. — 115 с.
  • Таи́з, Таизз // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 465. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Таи́з // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 200. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)