Спіральная галактыка

Спара́льная гала́ктыка (пазначаецца S) — адзін з асноўных тыпаў галактык, разнавіднасць галактык у паслядоўнасці Хабла, якія характарызуюцца наступнымі фізічнымі ўласцівасцямі:

Прыклад спіральнай галактыкі, Галактыка «Круцёлка» (Pinwheel) (аб'ект спісу Месье 101 або NGC 5457)

Спіральныя галактыкі названы так, таму што маюць усярэдзіне дыска яркія рукавы зоркавага паходжання, якія амаль лагарыфмічна распасціраюцца з балджа. Хоць часам іх нялёгка адрозніць (напрыклад, у флакулентных спіралях), гэтыя рукавы служаць асноўнай прыкметай, па якой спіральныя галактыкі адрозніваюцца ад лінзападобных галактык, для якіх характэрна дыскавая будова і адсутнасць ярка выяўленай спіралі. Спіральныя рукавы ўяўляюць сабою вобласці актыўнага зоркаўтварэння і складаюцца па большай частцы з маладых гарачых зорак; менавіта таму рукавы добра вылучаюцца ў бачнай частцы спектру. Абсалютная большасць назіраных спіральных галактык круціцца ў бок закручвання спіральных галін[1].

Схема спіральнай галактыкі, выгляд у профіль

Дыск спіральнай галактыкі звычайна акружаны вялікім сфераідальным гало, якія складаюцца са старых зорак «Насельніцтва II», большасць якіх засяроджана ў шаравых скопішчах, якія верцяцца вакол галактычнага цэнтра. Такім чынам, спіральная галактыка складаецца з плоскага дыска са спіральнымі рукавамі, эліптычнага балджа і сферычнага гало, дыяметр якога блізкі да дыяметра дыска.

Шматлікія (у сярэднім дзве з трох) спіральныя галактыкі маюць у цэнтры перамычку («бар»), ад канцоў якой адыходзяць спіральныя рукавы. У рукавах утрымліваецца значная частка пылу і газу, таксама мноства зоркавых скопішчаў. Рэчыва ў іх круціцца вакол цэнтра галактыкі пад дзеяннем гравітацыі.

Наша Галактыка, як дэманструюць нядаўнія (2005) назіранні ў ІЧ-дыяпазоне на Касмічным тэлескопе імя Спітцэра і шматгадовыя радыёастранамічныя назіранні, таксама адносіцца да спіральных галактык з перамычкай.

Маса спіральных галактык дасягае 1012 мас Сонца.

Размяшчэнне Сонца

правіць

Сонца цікава тым, што размешчана паміж спіральных рукавоў Галактыкі і робіць абарот вакол цэнтра Галактыкі дакладна за той ж час, што і спіральныя рукавы. Як следства, Сонца не перасякае вобласці актыўнага зоркаўтварэння, у якіх часта ўспыхваюць звышновыя — крыніцы пагібельнага для жыцця выпраменьвання.

Спіральныя галактыкі

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Астрономия: век XXI / Ред.-сост. В.Г. Сурдин. — 2-е изд. — Фрязино: «Век 2», 2008. — С. 349. — ISBN 978-5-85099-181-4.