Паслядоўнасць Хабла

Паслядоўнасць Хабла — класіфікацыя галактык, прапанаваная ў 1936 Эдвінам Хаблам. З тых часоў прапанаваны больш падрабязныя класіфікацыі, але класіфікацыя Хабла ўсё яшчэ актуальная.

Для спіральных галактык памер балджа і таўшчыня рукавоў «злева направа» меншаюць, канцэнтрацыя пылу павялічваецца.
  • E0E7 — эліптычныя галактыкі, маюць адносна раўнамернае размеркаванне зорак без відавочнага ядра. Лічба паказвае эксцэнтрысітэт: галактыкі E0 практычна шарападобныя, з павелічэннем нумара развіваецца сплюcнутасць. Лік паказвае форму праекцыі на плоскасць назірання, а не рэальную форму галактыкі, якую можа быць цяжка вызначыць.
  • Sa, Sb, Sc, Sd — спіральныя галактыкі, якія складаюцца з балджа і вонкавага дыска, які змяшчае рукавы. Літара паказвае, наколькі шчыльна размешчаны рукавы.
  • Irr — няправільныя галактыкі, якія не могуць быць аднесены ні да аднаго з пералічаных класаў. Галактыкі тыпу IrrI утрымліваюць рэшткі спіральнай структуры, а IrrII маюць зусім няправільную форму.

Сам Хабл лічыў гэту паслядоўнасць эвалюцыйнай. Па яго меркаванні эвалюцыя адбывалася ад эліптычных да спіральных галактык. З тых часоў эліптычныя галактыкі завуць раннім класам, а спіральныя — познім.

Вядомыя ўласцівасці галактык
Тып галактыкі Маса
масах Сонца)
Свяцільнасць
свяцільнасцях Сонца)
Дыяметр
(кілапарсек)
Зорнае насельніцтва Працэнт сярод
назіраемых галактык
Спіральныя (S і SB) 109 — 1011 108 — 1010 5 — 250 дыск: Насельніцтва I
гало: Насельніцтва II
77 %
Эліптычныя (E) 105 — 1013 105 — 1011 1 — 205 Насельніцтва II 20 %
Ірэгулярныя (Irr) 108 — 1010 107 — 109 1 — 10 Насельніцтва I 3 %

Часам схему, намаляваную на малюнку, завуць «камертонам Хабла».

Гісторыя правіць

Паслядоўнасць Хабла была прапанавана Эдвінам Хаблам у 1926 годзе, [1] і мадыфікавана ім жа ў 1936 годзе. У 1936 годзе быў дададзены клас лінзападобных галактык[2].

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  1. Hubble, E. P. Extragalactic nebulae(англ.) // Astrophys. J.. — 1926. — Т. 64. — С. 321-369.
  2. Hubble, E. P. Realm of the Nebulae. — New Haven: Yale University Press, 1936.