Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Манголіі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Аб’екты Сусветнай спадчыны ў Манголіі

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Манголіі пачаў стварацца ў 2003 годзе. На май 2008 складаецца з 2 значных па тэрыторыі комплексных аб’ектаў:

Культурны ландшафт даліны ракі Архон правіць

Аб’ект Сусветнай спадчыны № 1081rev з 2004 года. Уяўляе сабой тэрыторыю 121 967 га ў даліне ракі Архон у Манголіі. Тут размешчаны шматлікія помнікі культуры ад VI да XIV стагоддзя, уключаючы цюркскія каменныя статуі і стэлы, у тым ліку з архонскімі рунічнымі надпісамі, а таксама разваліны старажытнай сталіцы Мангольскай імперыі, Каракорума. Культурныя крытэрыі: ii, iii, iv (гл. en:Orkhon Valley Cultural Landscape).

Убсунурская катлавіна правіць

Аб’ект Сусветнай спадчыны № 769rev з 2003 года, плошчай 1 069 000 га. Знаходзіцца на тэрыторыі Манголіі і Расіі у самай паўночнай з усіх бязсцёкавых катлавін Цэнтральнай Азіі. Назва паходзіць ад салёнага возера Убсу-Нур, у раёне якога водзіцца маса пералётных, вадаплаўных і каляводных птушак. Аб’ект складаецца з 12 розных участкаў, з якіх 5 размешчаны на тэрыторыі Манголіі (Убсунурскі аймак, Дзабханскі аймак і Хубсугульскі аймак), а 7 на тэрыторыі Расіі, у рэспубліцы Тува (Мангун-Тайгінскі кажуун, Авюрскі кажуун, Тэс-Хемскі кажуун, Эрзінскі кажуун). Прыродныя крытэрыі: ix, x (гл. en:Uvs Nuur Basin).

Спасылкі правіць