Сросткі
Сро́сткі (руск.: Сро́стки) — сяло ў Бійскім раёне Алтайскага края Расіі. Размешчана на правым беразе Катуні, на паўднёвы ўсход ад Бійска. Праз сяло праходзіць Чуйскі тракт.
Сяло
Сросткі
| ||||||||||||||||||
Заснавана ў 1804 годзе. У 1924—1931 і 1944—1960 гадах было цэнтрам Сросцінскага раёна. Пры ўзбуйненні сёлаў у 1950-я ў Сросткі былі пераселены жыхары навакольных ліквідаваных сёлаў.
У красавіку 1933 года супрацоўнікі АДПУ арыштавалі каля 80 жыхароў вёскі (па іншай версіі — 116 жыхароў), іх этапавалі ў Барнаул, затым расстралялі па прысудзе суда. Сярод іх быў бацька пісьменніка Васіля Шукшына Макар, якому быў 21 год. У 1956 годзе ўсе асуджаныя срасцінцы былі пасмяротна рэабілітаваны.